12.02.2019 / 21:50

Расійскім навукоўцам прапанавалі абмежаваць выезд з краіны 14

Маладым расійскім навукоўцам, на спецыяльнасць якіх ёсць попыт у іншых краінах, неабходна абмежаваць свабодную эміграцыю, каб знізіць адток «таленавітай моладзі» за мяжу. З такой ініцыятывай выступіў савецкі і расійскі навукоўца-біяхімік і малекулярны біёлаг Георгій Георгіеў ў матэрыяле, апублікаваным у газеце «Поиск»

На думку акадэміка РАН, замест бясплатнай вышэйшай адукацыі варта ўвесці так званую крэдытную. У такім фармаце дзяржава па-ранейшаму будзе пакрываць усе выдаткі студэнта на навучанне, аднак пасля яе заканчэння ён павінен будзе не менш за 15 гадоў прапрацаваць у расійскай навуцы. Пасля гэтага крэдыт аўтаматычна пагасіцца, у адваротным выпадку навуковец будзе абавязаны вярнуць яго ў поўным аб'ёме.

Спецыяліст будзе мець права выязджаць за межы краіны для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях і сумесных даследаваннях з замежнымі калегамі.

«Але ўсе гэтыя выезды за мяжу павінны ўзгадняцца з дырэкцыяй інстытута і не ператварацца ў пастаянную працу за мяжой. За 15 гадоў моцны вучоны, несумненна, атрымае ў Расіі выдатную пазіцыю і, верагодна, ужо не захоча з'язджаць», — адзначае Георгіеў.

Неабмежаванае ж права на свабодную эміграцыю будуць атрымліваць толькі тыя, хто аплаціў цалкам навучанне і не атрымліваў стыпендыю.

Вучоны падкрэсліў, што дадзенае новаўвядзенне павінна тычыцца толькі тых абласцей навукі, якія інтэнсіўна развіваюцца, у прыватнасці такіх, як малекулярная і клеткавая біялогія, інфармацыйныя тэхналогіі, многія раздзелы фізікі.

У якасці іншых метадаў барацьбы з адтокам маладых навукоўцаў з краіны Георгіеў прапануе таксама павышэнне заробкаў у дадзенай галіне, стварэнне фондаў для фінансавай падтрымкі навукі, выдачу беспрацэнтных крэдытаў на куплю жылля, а таксама фарміраванне спецыяльнага экспертнага органа для працы з праблемамі ў дадзенай сферы.

0
малтшык / Адказаць
12.02.2019 / 22:37
- Надо сделать так, чтобы молодые ученые не уезжали за границу! - Давайте повысим им зарплату. - С ума сошли?! Давайте лучше ограничим им выезд - Гениально
1
ugo / Адказаць
12.02.2019 / 22:40
Адзіны спосаб для расii утрымаць навукоўцаў - гэта ствараць шарашкі, як гэта было ў 1939. І ніякія вялікія і нават велізарныя зарплаты не дапамогуць. Навукоўцы хочуць жыць і працаваць, перш за ўсё, у культурным грамадстве, дзе не гадзяць у пад'ездах, дзе суседзі не п'юць баярышнiк-шкламый, дзе людзі ветлівыя і культурныя. Высокі інтэлект можа існаваць толькі ў высокакультурным грамадстве, патрабуе высокакультурнага атачэння. Гэта відавочная ісціна, якую, на жаль, расійскі акадэмiк не разумее.
0
Дед Мороз / Адказаць
12.02.2019 / 23:03
Железный занавес и возврат к шарашкам?

Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру