05.03.2019 / 17:57

У Брэсце затрымалі кіроўцу маршруткі, якая збіла насмерць дзіця

У Брэсце затрыманы кіроўца маршрутнага таксі, якое збіла насмерць 10-гадовага школьніка, паведамляе Следчы камітэт.

Вядома, што 32-гадовы мужчына на момант ДТЗ быў цвярозы.

Трагедыя здарылася 4 сакавіка прыкладна ў 19.45. Паводле следства, пры павароце з вуліцы Маскоўскай на вуліцу 28 ліпеня кіроўца маршруткі наехаў на 10-гадовае дзіця. Хлопчык памёр на месцы здарэння.

Маршрутка насмерць збіла дзіця ў Брэсце

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру