Лаўрэата Нобелеўскай прэміі, акадэміка Жарэса Алфёрава пахавалі на Камароўскіх могілках пад Санкт-Пецярбургам, паведамляе «РИА Новости».

На пахаванні прысутнічалі сваякі і калегі Алфёрава, чыноўнікі і палітыкі. Пасля таго як прысутныя развіталіся з акадэмікам, ганаровая варта зрабіла тры залпы ў адпаведнасці з цырыманіялам.

Алфёраў памёр 1 сакавіка ў Пецярбургу ва ўзросце 88 гадоў. Прычынай яго смерці стала вострая сардэчна-лёгачная недастатковасць.

Чытайце таксама:

Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў

Жыў на Старажоўцы і сябраваў з сынам Кандрата Крапівы: цікавыя факты з жыцця Жарэса Алфёрава