Кватэра на 4 пакоі займае палову пятага паверха ў доме сталінскай пабудовы на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Агульная плошча — 136 метраў. Як сцвярджае прадавец, пасля рамонту ў кватэры ніхто не жыў. Гаспадар хоча за такі шык атрымаць 1,48 мільёна рублёў (гэта крыху менш за $700 тысяч).

«Кватэра аздоблена ў стылі эпохі Людовіка XVI (гэта стылістыка парыжскіх кватэр канца 18 — пачатку 19 стагоддзя)», — заманліва паведамляе аб'ява. Удакладняецца, што дызайн выкананы з удзелам мастацтвазнаўцы.

Сярод цікавостак — антыкварны камінны партал з чырвонага мармуру, сценавыя панэлі ручной работы з разьбой і састаранай пазалотай, чыгунныя батарэі ў старадаўнім стылі, італьянская мэбля ў стылі эпохі Людовіка XVI. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?