БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

Пабываўшы ў некалькіх кароўніках, кіраўнік дзяржавы абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. «Калі чалавек не разумее, што гэта Асвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу (ТАА «Купалаўскае»), я вас наогул не разумею», — абурыўся ён.

«Колькі комплекс працуе? Два гады? А мне здаецца, што гадоў дзесяць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тут ніколі ніхто не прыбірае па-людску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0