12.04.2019 / 13:00

Што вядома пра сям'ю хлопчыка, які прапаў пад Камянцом 7

У Камянецкім раёне працягваюцца пошукі двухгадовага Вані Валошына з вёскі Любашкі. На месцы працуе больш за 200 чалавек. 

Нагадаем, яго маці Алена апошні раз бачыла яго 10 красавіка каля 15-й ці 16-й гадзіны. Праз некалькі гадзін жанчына зразумела, што сына няма і звярнулася ў міліцыю. Маштабныя пошукі пачаліся каля 22:00.

Алена, як і яе муж — не мясцовыя, «прадстаўнікі этнічнай меншасці». Прасцей кажучы — цыганы.

Цыган у вёсцы шмат. Агулам у Любашках жыве 19 дарослых і каля 40 дзяцей. Лічба непастаянная, узімку народу больш, улетку менш, бо цыганы вядуць качавы лад жыцця, кажа старшыня сельвыканкама Вячаслаў Русакевіч.

Цыганскія сем’і вялікія, дзяцей шмат. У той жа 18-гадовай Алены — чацвёра. Першага яна нарадзіла яшчэ ў 14 гадоў. Але ж пра яе і мужа кепскага ў сельвыканкаме не кажуць. Маўляў, ну так, нарадзіла надта рана. Але сям’я нібыта не праблемная, не п’юць. 20-гадовы муж Алены працуе жывёлагадоўцам у гаспадарцы «Савушкіна Пушча». Алена ў дэкрэце.

«Нармальная дзяўчына. Не дурная. Яна хаця б пісаць умее, а то шмат хто з цыган не ўмее і гэтага», — кажуць у сельсавеце.

Але ж чаму маці не заўважыла знікненне малога раней?

«Цыганскія дзеці тут як мурашы. Яны пастаянна ў руху, бегаюць па падворках, па вёсцы», — кажа Вячаслаў Русакевіч.

Жанчыны ў сельвыканкаме задаюцца пытаннямі: калі народу ў вёсцы шмат, як маглі не заўважыць малога? Куды б ён пайшоў, яму ж толькі год і восем месяцаў? Маўляў, такое дзіця далёка фізічна не збяжыць. Найхутчэй, проста разгубіцца і пачне плакаць, а гэта ж мусіць хтосьці заўважыць…

Вось толькі адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма. У Любашках працуюць штабы міліцыі, ратавальнікаў, у пошуках Вані ўдзельнічаюць валанцёры… Агулам не менш за 200 чалавек. Выкарыстоўваюць дроны, правяраюць кожны сантыметр. Але пакуль няма ані малога, ані зачэпак.

«Усе калодзежы праверылі, вадаёмы, працуе вадалазная служба — малога няма. І версій няма, — кажуць у сельвыканкаме. — Мясцовых, здаецца, не падазраюць. Незразумелая сітуацыя, усе ў шоку. Было дзіця — і раптам няма яго».

Цяпер на месцы таксама і чыноўнікі з кіраўніцтва раёна. Старшыня Дзмітравіцкага сельвыканкама Вячаслаў Русакевіч таксама ў Любашках. Ён кажа, што апошняе месца, дзе малога бачылі мясцовыя — гэта каля дома яго бацькоў. І ўсё.

Цяпер ходзяць чуткі, што малога маглі закінуць у машыну і звезці, маўляў, таму сабакі не могуць узяць след. Русакевіч кажа, што чуткі не каментуе. Але ўдакладняе: Любашкі — тупіковая вёска, праз яе машыны не ездзяць, буйной дарогі побач таксама няма.

Нейкія канфлікты з мясцовымі дзецьмі ці з жыхарамі суседніх вёсак — напрыклад, на этнічнай глебе — таксама не здараліся, запэўнівае Русакевіч.

Таму пошукі працягваюцца.

Міліцыя паведамляе толькі, што праверана каля 640 гектараў зямлі, 6 кіламетраў меліяратыўнага канала, усе падворкі, усе закінутыя памяшканні і пабудовы. Зона пошукаў паступова павялічваецца. Ваню Валошына пакуль не знайшлі.

NN.by, фоты МНС

58
БРСМ / Адказаць
12.04.2019 / 13:03
Выпадкова загінуў, а бацькі закапалі, каб не мець з законам праблем...
4
Психиатр Ян / Адказаць
12.04.2019 / 14:09
БРСМ, врятли это цыгане, их за это могут и убить
23
ooo / Адказаць
12.04.2019 / 14:33
БРСМ, или каннибализм. 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру