12.04.2019 / 13:59

Міністр культуры Расіі папрасіў абараніць у Беларусі рускую мову 87

kremlin.ru

Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі папрасіў свайго беларускага калегу Юрыя Бондара надаць асаблівую ўвагу абароне рускай мовы. Сустрэча праходзіць у пятніцу на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі, піша ТАСС.

«Апошнім часам у СМІ ўсё часцей з'яўляецца інфармацыя аб тым, што руская мова знікае з шыльдаў, на спартыўных мерапрыемствах шыльды на англійскай і беларускай <…> Я б вельмі прасіў… каб гэтая найважнейшая частка нашага культурнага гуманітарнага супрацоўніцтва [падтрымка рускай мовы] аказалася ў фокусе міністэрства культуры [Рэспублікі Беларусь]», — адзначыў Мядзінскі.

Паводле яго слоў, пытанне мовы — гэта тое, што аб'ядноўвае абедзве краіны і з'яўляецца велізарнай сумеснай працай.

У сваю чаргу міністр культуры Беларусі Юрый Бондар заявіў, што рускай мове ў Беларусі «нічога не пагражае».

«Наадварот, мы сёння думаем над дзяржаўнымі праграмамі па папулярызацыі беларускай мовы. Пераважная большасць насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове, выхаваная на высокіх ідэалах рускай літаратуры <…> Я не магу ўявіць такой сітуацыі, калі руская мова будзе чужой для беларускага народа і Беларусі», — запэўніў міністр.

22
алесь менски / Адказаць
12.04.2019 / 14:02
пусть ---- сосут. У Беларусі павінна быць пад абаронай толькі беларуская мова, не руская.
208
mikola ramanau / Адказаць
12.04.2019 / 14:08
алесь менски,! Ni zgodzen ! Treba skac nashym ruskim *bratam*- ABARONIM !
15
Літовец / Адказаць
12.04.2019 / 14:10
“Настоящий белорусский язык можно назвать отцом великороссийского наречия”

Д.И Языков, российский историк и переводчик из рода Языковых.  Cекретарь Российской академии; президент Вольного общества любителей словесности, наук и художеств; директор департамента министерства народного просвещения. 1836 г.
 
Няхай пераходзяць са сваёй фіна-татарскай гаворкі на нармальную славянскую мову.
Паказаць усе каментары/ 87 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру