17.04.2019 / 10:35

Даляр і еўра абнаўляюць гадавыя мінімумы

Фота Ірыны Арахоўскай

Даляр і еўра працягваюць таннець. На таргах 17 красавіка курс амерыканскай валюты апусціўся на 0,0067 да 2,0953 беларускага рубля. Гэта мінімум у 2019 годзе. 21 сакавіка даляр апускаўся да 2,0963.

1 студзеня амерыканская валюта каштавала 2,1598. 3 студзеня быў максімум — 2,1788

Еўра таксама таннее. Сёння ён апусціўся на 0,0047 да 2,3714 беларускага.

1 студзеня еўрапейская валюта каштавала 2,4734. Такім чынам за тры з паловай месяцы рубель умацаваўся да яе на 10 капеек.

Расійскі рубель вырас на 0,0066 да 3,2782 за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру