22.04.2019 / 12:52

Ярмошына пра тое, што парламент распусцяць амаль на год раней, чым трэба: «Што рабіць, так склалася» 12

Правядзенне выбараў у парламент у 2019 годзе не супярэчыць закону, гэта не датэрміновыя выбары, мяркуе кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Па просьбе Tut.by яна пракаментавала крытыку, што выбары ў лістападзе 2019-га скароцяць тэрмін паўнамоцтваў парламента на 10 месяцаў, а канстытуцыйных падстаў для датэрміновых выбараў сёння няма.

— Ніякай калізіі тут няма, на гэтую тэму ўжо адказаў загадчык кафедры канстытуцыйнага права [БДУ], былы кіраўнік Канстытуцыйнага суда [Рыгор] Васілевіч. Гэта не датэрміновае правядзенне выбараў, яно магчыма.

— Але ж парламент не даседзіць істотны тэрмін да чатырох гадоў?

— Ну што рабіць, так склалася.

На пытанне, ці ёсць перашкоды ў законе да таго, каб скараціць такім чынам тэрмін парламента не на 10 месяцаў, а, напрыклад, на два гады, кіраўнік ЦВК адказала, што тут трэба «таксама ісці ад здаровага сэнсу».

— Гіпатэтычна магчыма ўсё. Але калі гэта на два гады, зразумела, што гэта датэрміновае спыненне. А калі абставіны складваюцца падобным чынам, як у нас, давайце не будзем забываць, што тут не толькі дзесяць месяцаў, а парламент не дапрацуе ўсяго толькі адну сесію.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што сумяшчэнне выбараў можа прывесці да вялікай палітызацыі грамадства, а гэта «заўсёды вельмі вялікая праблема для дзяржавы».

— Тут жа не толькі палітызацыя, а кіраванасць дзяржавы. А кіраванасць — гэта бяспека дзяржавы.

0
фелікс / Адказаць
22.04.2019 / 12:59
Вось цікава. Яны выдатна ведаюць, што фальсіфікуюць выбары. А гэта - крымінальнае злачынства. Яны - крымінальныя злачынцы, і яны гэта ведаюць. Як яны з гэтым жывуць ? Лукашэнка у любы момант можа узяць Ярмошыну і сказаць, што яна самаасобна фальсіфікавала выбары, а ён пра гэта не ведаў, і пасадзіць вельмі лёгка.
0
даведка / Адказаць
22.04.2019 / 13:05
Что делать, так сложилось... что вечный президент в стране Лукашенко, а глава ЦИК Ермошина.
0
Vox Populi / Адказаць
22.04.2019 / 13:09
У нас блін усе "прадстаўнікі ўлады" з галавой - "Ну што рабіць, так склалася"... надакучыла!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру