15.05.2019 / 09:15

«Нарадзіла ў інтэрнаце, а потым задушыла і выкінула са смеццем»: следчыя затрымалі маці за забойства, учыненае яшчэ ў 2004 годзе 4

У студзені 2004 года на палігоне для бытавых адкідаў паблізу Клімавічаў знойдзена цела нованароджанага. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, дзіця нарадзілася жывым і памерла ад задушвання — з пятлёй на шыі, піша СК.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).
Асоба, якая ўчыніла злачынства, знойдзена тады не была. Аднак у ходзе расследавання шляхам правядзення экспертных даследаванняў быў устаноўлены генатып маці нованароджанага.

Следчымі дапытана больш за 270 жанчын, якія пражывалі ў 2004 годзе ў раёне жылога сектара, адкуль вывозілася смецце. У іх былі атрыманыя біялагічныя ўзоры для правядзення параўнальнай генетычнай экспертызы.

У выніку далейшых даследаванняў устаноўлена супадзенне біялагічнага матэрыялу адной з жанчын з генатыпам маці забітага. Гэта 37-гадовая жанчына. У ходзе допыту яна патлумачыла, што нарадзіла хлопчыка ў інтэрнаце па месцы жыхарства, пасля чаго задушыла яго і выкінула разам са смеццем.

Падазраваная затрымана. 

0
Лысы чорт / Адказаць
15.05.2019 / 09:29
Не прошло и... 15 лет.
0
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
15.05.2019 / 09:46
Найгоршае што можа зрабіць чалавек гэта забіць свае дзіця,апраўданняў гэтаму німожа быць.
10
Казік / Адказаць
15.05.2019 / 10:38
Выкінуць у сметніцу нованароджанага - забойства заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане. Выкінуць у сметніцу ненароджанага - права жанчыны на сваё цела.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру