20.05.2019 / 13:25

Названы самыя папулярныя месенджары сярод беларусаў. Некаторыя лічбы вас здзівяць 4

Fly

Месенджарамі карыстаецца крыху больш за 68% насельніцтва Беларусі. З іх практычна кожны другі выкарыстоўвае іх штодня, кожны восьмы — не радзей як 1—2 разы на тыдзень. Не карыстаюцца месенджарамі крыху менш за траціну беларусаў, піша Tut.by. 

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання «Маніторынг сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь», праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў канцы 2018 года па рэспубліканскай рэпрэзентатыўнай выбарцы (аб'ём выбаркі — 2103 рэспандэнты, максімальная хібнасць: +/- 2,1 % пры ўзроўні значнасці 0,05).

На першым месцы па папулярнасці сярод беларусаў з вялікім адрывам размяшчаецца Viber, доля карыстальнікаў якога на момант апытання склала 65,4% ад агульнай колькасці апытаных. Асаблівай папулярнасцю дадзены рэсурс карыстаецца сярод гараджан (69,8%), моладзі (89,4%) і рэспандэнтаў ва ўзросце 30—49 гадоў (80,9%).

На другім месцы знаходзіцца Skype — практычна кожны пяты беларус карыстаўся дадзеным месанджарам на момант апытання. У асноўным гэта жыхары гарадоў (22,1%), моладзь (28%) і людзі ва ўзросце 30—49 гадоў (22,7%).

Трэцім па распаўсюджанасці дадаткам для абмену паведамленнямі з'яўляецца WhatsApp (17,6%). Яго выкарыстоўвае кожны пяты гараджанін, часцей моладзь (32,3%).

Завяршае рэйтынг Telegram (13,1%), доля карыстальнікаў якога вышэйшая сярод жыхароў гарадоў (14,4%) і моладзі (27,4%).

4
LitvinM / Адказаць
20.05.2019 / 14:14
У мяне пасьлядоўнасьць роўна наадварот, а некаторымі з згаданых карыстаюсь выключна на працы
15
хамса / Адказаць
20.05.2019 / 14:31
страшный сон Бэндэра (Футурама):
— Ноль, ноль, ноль, один, один, один, один… А-а-а!!!
— Бендер, что такое?
— Жуткий кошмар! Нули и единицы повсюду. Кажется, я видел двойку. Настоящую двойку.
— Это просто сон, Бендер. Двоек не бывает.
..
а у нашага бендэра (прачытайце слова наадварот) сон шчэ страшнейшы:
1010101010101010101010101010101010103
(фу-тур-ама)

0
Вашаимя / Адказаць
20.05.2019 / 16:37
хамса, Вы заучили свой счет в белорусском банке? Они у нас на редкость безразмерны.  
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру