24.06.2019 / 17:33

Скандал у Федэрацыі гандбола: Рутэнка супраць Канаплёва 4

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Сяргей Рутэнка напісаў заяву аб сыходзе з пасады намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гандбола.

Гэта адбылося пасля публічнага канфлікту з старшынёй БФГ Уладзімірам Канаплёвым падчас выканкама федэрацыі ў пятніцу, 21 чэрвеня.

Рутэнка выказаўся супраць адмены ліміту на легіянераў у чэмпіянаце Беларусі. Бакі на працягу некалькіх хвілін у досыць рэзкай форме выказалі аргументы адзін аднаму.

На галасаванні Рутэнка стаў адзіным, хто прагаласаваў супраць. Астатнія члены выканкама, у тым ліку галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў, прагаласавалі за.

Сяргей Рутэнка — 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, самы паспяховы гандбаліст Беларусі.

NN.by

0
даведка / Адказаць
24.06.2019 / 17:11
Кто кого первым послал? :)
3
Уладзімірка / Адказаць
24.06.2019 / 18:29
Хай бы лепей Канаплёва (і Шаўцова дарэчы ) які небудзь легіянер замяніў; няхай нават хакеіст Глен Хэнлан (да прыкладу))
Дык не, лепшага беларускага гандбаліста Рутэнка сістэма Лукашызма пазбаўляе працоўнага месца. За што? За тое, што інтарэсы беларусаў ад мясцовых і іншаземных лукашыстаў бароніць.
1
любите родину мать вашу / Адказаць
24.06.2019 / 22:41
интересно, а председатель хоть знает диаметр гандбольного мяча? размеры ворот, площадки и пр.? ))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру