2 лютага, панядзелак. 21.20. «Без рэтушы»: «Людзі старой веры», дак. фільм, 2008 г.

Пётр Дзяменцьеў з Відзаў — настаўнік мясцовай грамады старавераў. Свае набажэнствы гэтая парафія, што месціцца побач з беларуска-літоўскаю мяжою, адпраўляе ўжо з дзесяць гадоў. Самі стараверы паходзяць з Расіі, прыйшлі сюды адтуль 300 гадоў таму, ратуючыся ад дзяржаўнага пераследу пасля рэформы Маскоўскае праваслаўнае царквы, якую правёў патрыярх Нікан. Таго, хто адмаўляўся маліцца па-новаму, царскія ўлады гвалтам змушалі прыняць рэформу, калі ж чалавек усё роўна трымаўся «старое веры» — пазбаўлялі маёмасці і нават каралі смерцю. Вялікая колькасць уцекачоў знайшла прытулак у Вялікім Княстве Літоўскім. Чарговая хваля пераследу старавераў узнялася пры саветах. Камуністы нішчылі іхнія цэрквы, прымушалі вырачыся веры, забіралі зямлю, высылалі ў Сібір.

Адраджэнне стараверскае царквы распачалося толькі на пачатку 1990-х, найперш дзякуючы дзейнасці такіх людзей, як Пётр Дзяменцьеў, які ўласным прыкладам пераконваў навакольных жыхароў вярнуцца да веры продкаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?