Гэтае рашэнне Вілейскі райвыканкам прыняў 28 чэрвеня. Пару дзён таму адпаведная абвестка з’явілася на ўездзе на могілкі. Каб трапіць на тэрыторыю могілак, спачатку трэба заплаціць.

Фота з суполкі «Это Вилейка, детка».

Фота з суполкі «Это Вилейка, детка».

Больш за ўсё новаўвядзенню абурыліся арганізацыі, якія займаюцца ўстаноўкай помнікаў. Многія адмаўляюцца ад працы. Кажуць, што незразумела, як давядзецца плаціць: ці то адзін раз, ці то кожны раз, калі заязджаеш на могілкі.

«Калі ставім помнік, мы ж можам і па чатыры разы туды-сюды ездзіць», — абураюцца прадпрымальнікі.

«Мы спадзяёмся, што народ абурыцца, і гэтае рашэнне адменяць. Ці хаця б зробяць адэкватную цану. Нашы ўстаноўшчыкі яшчэ не выязджалі працаваць, таму не ведаем дакладна, што да чаго. Але калі цана застанецца такой, напэўна, будзем павышаць цэны і мы», — адказалі ў адной з вілейскіх фірм. 

Намеснік старшыні Вілейскага выканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Аляксандр Катовіч знаходзіцца ў камандзіроўцы. Акрамя яго, ніхто не гатовы патлумачыць прычыны такога новаўвядзення.

Для параўнання, заезд грузавога транспарту на могілкі ў Мінску каштуе 4 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?