17.07.2019 / 21:34

У Ляхавічах участковы прыехаў уціхамірваць мужа і жонку, а знайшоў гранату і снарад

У Ляхавічах 17 ліпеня ўчастковы інспектар, які прыбыў у 9:00 па выкліку на сямейны скандал, знайшоў гранату Ф-1, а ў двары дома — авіяцыйны снарад, паведамляе міліцыя.

Жыхароў неадкладна эвакуіравалі. Сапёрна-піратэхнічная група высветліла, што боепрыпасы былі навучальнымі.

Сапёрна-піратэхнічная група знішчыла ўсе небяспечныя знаходкі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру