23.07.2019 / 09:07

Знішчальнікі Паўднёвай Карэі адкрылі папераджальны агонь па расійскім ваенным самалёце 21

Самалёты ВПС Паўднёвай Карэі зрабілі папераджальныя стрэлы ў бок расійскага ваеннага самалёта пасля яго ўварвання ў паветраную прастору краіны над Усходнім морам. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.

Расійскі самалёт парушыў тэрытарыяльную прастору Паўднёвай Карэі паблізу паўднёва-ўсходніх астравоў Такто цягам двух кароткіх перыядаў.

Тып самалёта не паведамляецца.

Пасля ўваходу ў карэйскую зону СПА (KADIZ) расійскі самалёт увайшоў у паветраную прастору ў 9:09. У адказ карэйскія ВПС паднялі некалькі самалётаў, уключаючы F-15K і F-16K, каб адсачыць самалёт.

Яны спрабавалі звязацца з самалётам, а потым выпусцілі сігнальныя ракеты і зрабілі папераджальныя стрэлы. Расійскі самалёт пасля трох хвілін знаходжання пакінуў карэйскую паветраную прастору.

Аднак прыкладна ў 09:33 ён зноў парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі, прабыўшы там чатыры хвіліны.

Ваенны самалёт Расіі быў адным з трох, якія ўвайшлі ў зону ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны Карэі, два кітайскія самалёты таксама былі зафіксаваныя ў гэтай зоне.

Гэта быў першы выпадак, калі расійскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі плануе выклікаць прадстаўнікоў расійскіх і кітайскіх пасольстваў і падаць ноту пратэсту.

NN.by

4
maha / Адказаць
23.07.2019 / 09:47
Не могуць не пазадзірацца. Давайце мы з імі аб'яднаемся, дык тады і нашых хлопцаў будуць адпраўляць ваяваць з усім светам.
5
любите родину мать вашу / Адказаць
23.07.2019 / 09:52
может и зря предупреждали? лет 36, без малого, тому назад, южно-корейский пассажирский боинг, ошибочно вторгшийся в воздушное пространство ссср, после недолгих раздумий военного командования, был сбит самолетом-перехватчиком дальневосточного во. погибли около 300 человек.
57
Жвір / Адказаць
23.07.2019 / 10:29
любите родину мать вашу,
погибли около 300 человек.
Na vajennym samaliocie ??? Vy afihieli...
 
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру