Учора чэмпiён краiны барысаўскi БАТЭ адправіўся на першы замежны перадсезонны збор у Турцыю.

А напярэдаднi ў сталiчным футбольным манежы каманда правяла першы спарынг з камандай ДСК‑»Гомель», абыграўшы яе, дарэчы, з лiкам 3:0. Нягледзячы на намеры пакiнуць у камандзе як мага больш футбалiстаў, якiя рабiлi гiсторыю БАТЭ ў мiнулагодняй Лiзе чэмпiёнаў, у мiжсезонне трэнерскаму штабу даводзiцца будаваць амаль новую каманду.

Нагадаем, што з БАТЭ пайшлi форварды Вiталь Радзiвонаў i Генадзь Блiзнюк (абодва ў клубы другой нямецкай бундэслiгi «Фрайбург» i «Франкфурт»), паўабаронца Мiхаiл Сiвакоў падпiсаў кантракт з iтальянскiм клубам «Кальяры», абаронца Анры Хагуш — з чэмпiёнам Расii, «Рубiнам», абаронца Антон Сахараў i паўабаронца Максiм Жаўнерчык заключылi дамовы з камандамi «Чарнаморац» i «Кубань» адпаведна, Аляксандр Ермаковiч завяршыў гульнёвую кар’еру, пайшлi з клуба легiянеры Іван Пеха i Уладзiслаў Мiрчаў. З’явiлiся ў камандзе пакуль толькi нападаючы Аляксандр Алумона, якi перайшоў з «Нёмана», а таксама абаронца Максiм Бардачоў (са сталiчнага МТЗ‑РIПА) i паўабаронца Аляксандр Паўлаў (з магiлёўскага «Дняпра»). Таксама стала вядома, што ў аўторак БАТЭ заключыў кантракт з тарпедаўскiм абаронцам Iгарам Шытавым, якi знаходзiўся на праглядзе ў кiеўскiм «Дынама», але кантракт з украiнцамi так i не адбыўся. За БАТЭ ў спарынгу згуляў i Нiкалас Сеалiн, якi летась выступаў за МТЗ‑РIПА, зараз бразiльскi форвард знаходзiцца на праглядзе ў барысаўскiм клубе.

Галоўны трэнер чэмпiёна краiны Вiктар Ганчарэнка расказаў аб сiтуацыi ў камандзе.

— Вiктар Мiхайлавiч, хто з навiчкоў едзе з камандай у Турцыю?

— Едуць тыя, хто заключыў кантракт — Бардачоў, Паўлаў, Шытаў. Акрамя таго, Шыдлаўскас, Нiкалас.

— Якiм чынам у вас апынуўся Нiкалас, якi пакiнуў МТЗ i ўжо нават вярнуўся ў Бразiлiю?

— Паступiла прапанова паглядзець яго. Улiчваючы, што гэта неардынарны футбалiст, вырашылi даць яму магчымасць праявiць сябе.

— Пасля выступлення ў Лiзе чэмпiёнаў, дзе БАТЭ заваявала пэўны аўтарытэт, у гэтым мiжсезоннi патэнцыяльныя навабранцы больш моцныя?

— Мы iмкнулiся браць тых футбалiстаў, пра якiх упэўнена можам сказаць, што яны змогуць трымаць марку БАТЭ.

— Наколькi рэальна ўбачыць брастаўчанiна Дзмiтрыя Мазалеўскага ў БАТЭ?

— Мне складана пакуль сказаць, бо вельмi цяжка iдуць перамовы па яго трансферы.

— Каго не хапае камандзе?

— Самай праблемнай лiнiяй на гэты момант з’яўляецца нападзенне, тым больш што Алумона траўмаваны. Правы абаронца — таксама праблемная пазiцыя. Наперадзе два зборы ў Турцыi, там i вызначымся.

— Трансферам якога з гульцоў БАТЭ, заключаным у гэта мiжсезонне, найбольш задаволеныя?

— Лiчу, што ўсе хлопцы трапiлi ў вартыя каманды. Для мяне важна, што паехалi яны ў заходнiя клубы — нямецкiя, iтальянскi. Лiчу, што ў iх там больш шанцаў раскрыцца i павысiць сваё майстэрства. У Анры Хагуша кантракт з чэмпiёнам Расii — таксама можна быць гэтым задаволеным. Прыемна i тое, што ўсе добра развiталiся з БАТЭ.

— З кiм згуляеце ў Турцыi?

— Спачатку мы ведалi сваiх супернiкаў. Даведаўшыся колькасць футбалiстаў, якiх у нас забiраюць на збор моладзевых зборных, мы змянiлi даты матчаў, i зараз спарынг‑партнёры невядомыя.

— Цi ёсць пэўная дата, вызначаная клубам, пасля якой каманду нiхто не пакiне?

— Магу сказаць, што з цяперашняга моманту з каманды нiхто не пойдзе. За выключэннем выпадкаў, калi ў кагосьцi з’явiцца нейкая суперпрапанова, якую мы, безумоўна, разгледзiм. Будзем толькi набываць. Мне б вельмi хацелася, каб нас нiхто не пакiнуў.

— Як прайшла ваша стажыроўка ў iспанскiм «Вiльярэале»?

— Выдатна. Ёсць шмат нюансаў, якiя пры пэўнай адаптацыi можна да нас пераносiць. Спадабалася лiтаральна ўсё: кантактаванне з галоўным трэнерам, трэнiровачны працэс, сама база, развiццё дзiцяча‑юнацкага футбола.

— Можна чакаць, што БАТЭ ў хуткiм часе будзе падобным на «Вiльярэал»?

— Мы i так падобныя — жоўтая форма, маладыя каманды…

****

Падзялiўся сваiмi планамi i паўабаронца Сяргей Крывец:

— Я спакойны адносна сваёй будучынi. Вырашыў для сябе, што ўжо хутчэй за ўсё сёлета нiкуды не паеду. Застануся гуляць за БАТЭ. I для мяне гэта будзе толькi плюс. Тым больш што наперадзе чэмпiянат Еўропы — трэба добра падрыхтавацца.

Паехаць, натуральна, хацелася, але ехаць трэба ў моцны чэмпiянат, дзе будзеш запатрабаваны, пастаянна гуляць. Я чакаю добрай прапановы. Было некалькi варыянтаў, але штосьцi не склалася — не ведаю нават, што канкрэтна. Варыянты ўзнiкаюць часам нечакана. Мне падабаюцца чэмпiянаты Iталii, Iспанii, ёсць i ў Расii, i ва Украiне добрыя каманды.

Галоўнае, каб трэнер i кiраўнiцтва хацелi мяне там бачыць. Сёлета пазней выйшлi з адпачынку, гэта таксама добра — выдатна адпачылi, меншая будзе перадсезонка, хутчей пачнецца чэмпiянат.

Алена Аўчыннікава, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0