22.08.2019 / 15:10

БТ адказала на прэтэнзіі Веры Паляковай і апублікавала відэа з камер назірання 4

Белтэлерадыёкампанія апублікавала адказ на прэтэнзіі Веры Паляковай, жонкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Яна наракала, што іх сын Арцём не прайшоў у фінал дзіцячага Еўрабачання праз тэхнічныя хібы з боку БТ.

Арцём Макей у кліпе «Файна» да Еўрабачання.

Чытайце: Актрыса Вера Палякова, чый сын не прайшоў у фінал дзіцячага Еўрабачання: Гэта дыверсія супраць мяне

Што тлумачаць Белтэлерадыёкампанія? Работнікі запэўніваюць, што адладка мікрафонаў адбывалася пры непасрэдным удзеле гукарэжысёра Ігара Савенкі, які прыйшоў разам з гуртом сына Макея і Паляковай. Ён жа прысутнічаў за гукарэжысёрскім пультам падчас выступлення.

БТ нават апублікавала запіс з камер відэаназірання.

NN.by

11
mikola ramanau / Адказаць
22.08.2019 / 16:20
Jaki kaban...............
4
Аnita / Адказаць
22.08.2019 / 18:05
Я спросила у Артема,кем хочешь стать,дипломатом или артистом? Ответил артистом.Это конечно  не диверсия против Веры,просто она себя ведет,как любая мама любящая,для которой ,кк чадо,самое лучшее и талантливое,хотя и можно допустить терки,между ее семейством и между Эйсмонтами.
12
Палкоўнік Зэман / Адказаць
22.08.2019 / 20:01
Як ёй не сорамна. Ды i мiнiстру таксама.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру