02.09.2019 / 21:41

Facebook будзе хаваць падабайкі пад допісамі

Facebook вывучае магчымасць хаваць колькасць падабаек пад допісамі, піша TechCrunch.

Першай прыкметы гэтай функцыі выявіла Джэйн Манчун Вонг — даследчык і спецыяліст па зваротнай распрацоўцы. Яна распавяла, што выявіла ў кодзе праграмы Facebook для Android функцыю, аналагічную той, што хавае падабайкі ў Instagram.

Прадстаўнік Facebook паведаміў TechCrunch, што, хоць функцыя і з'явілася ў праграме, яе тэставанне яшчэ не пачалося. У кампаніі мяркуюць, што будуць рабіць гэта паступова, але могуць спыніць тэст, калі ён негатыўна адаб'ецца на рэкламе ў сацыяльнай сетцы.

Нагадаем, раней функцыю хавання падабаек пачаў тэставаць Instagram. У апісанні функцыі аўтары адзначылі, што хочуць, каб карыстальнікі звярталі ўвагу на кантэнт, а не на колькасць лайкаў. Пры гэтым нават скрытыя лайкі будуць уплываць на размяшчэнне допісаў у «разумнай» стужцы. Цяпер гэтую функцыю выпрабоўваюць у Канадзе, Ірландыі, Італіі, Японіі, Бразіліі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Падобны эксперымент праходзіць і ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру