13.02.2009 / 11:19

Расійскіх біятланістаў злавілі на допінгу 9

Сёння раніцай у паўднёвакарэйскім П’ёнчангу, дзе ў суботу пачнецца чэмпіянат свету па біятлоне, былі названыя прозвішчы біятланістаў, якіх злавілі на допінгу.

На прэс‑канферэнцыі ў паўднёвакарэйскім П’ёнчангу, дзе ў суботу пачнецца чэмпіянат свету па біятлоне, сёння раніцай былі названыя прозвішчы біятланістаў, якіх злавілі на допінгу

Гэта расіяне Кацярына Юр’ева, Альбіна Ахатава і Дзмітры Ярашэнка. Яны дыскваліфікаваныя за выкарыстанне допінгу — эрытрапаэціна.
Рашэнне пра тэрмін дыскваліфікацыі будзе прыняты цягам двух тыдняў. Не выключана, што спартсмены прапусцяць алімпіяду не толькі ў Ванкуверы, але і ў Сочы ў 2014 г.

Партал Спорт‑Сегодня назваў гэты скандал самым гучным у гісторыі біятлона.

Інфармацыя пра тое, што спартсменаў злавілі на допінгу з’явілася яшчэ 3 лютага (пробы былі ўзятыя ў спартсменаў яшчэ ў снежні падчас этапу Кубку свету ў Эстэрсундзе). 11 лютага адкрылі пробу «В». Прозвішчы спартоўцаў трымаліся ў тайне, але было вядома, што гэта лідэры расійскай зборнай, а ў сераду неафіцыйна былі названыя імёны Ахатавай, Юр’евай і Ярашэнкі.

«Мы сутыкнуліся з фактам сістэматычнага ўжывання допінгу ў буйных памерах у адной з самых моцных зборных свету, ‑‑ заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі біятлону Андэрс Бэсеберг. — Або мы злавілі ўсіх парушальнікаў, або пабачылі толькі вяршыню айсберга. Ніякіх апраўданняў таму, што зрабілі тры расійскія спартоўцы і людзі, звязаныя з імі, няма».

У агульным заліку Кубку свету Юр’ева ішла на першым месцы, на 47 балаў апярэджваючы Каці Вільгельм, Ахатава была шостай.

Двухразовы чэмпіён свету Дзмітры Ярашэнка ў мужчынскім заліку ішоў на 21‑м месцы.

Расіяне ўжо пакінулі месца дыслакацыі расійскай зборнай ў П’ёнчангу і, натуральна, удзелу ў чэмпіянаце свету не возьмуць.

***

Чэмпіянат свету па біятлоне стартуе заўтра, у суботу. Улічваючы розніцу ў часе, гонкі будуць праходзіць раніцай.

Заўтра ў 9:45 трансляцыя спрынту на 7,5 км у жанчын, у 12:15 пройдзе спрынт у мужчын.

У нядзелю ў 10:00 гонка пераследу ў жанчын, у 12:15 — у мужчын.

Хварэем за беларусаў.

Паводле Спорт-Экспресса і Спорт-Сегодня

0
Хрун Маржоў / Адказаць
13.02.2009 / 12:28
Рускіх зноў ніхто не любіць...
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
13.02.2009 / 12:58
Ну не толькі рускіх - злавілі 8 чалавек (Украіна, Аўстрыя, Расія).
0
Вой на дрыкганце / Адказаць
13.02.2009 / 14:55
Здаецца, на фота ідуць Ахатава - ярашэнка - ю'ева, а не наадварот
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру