15.10.2019 / 20:01

Да прыхільнікаў Навальнага ў 30 рэгіёнах Расіі прыйшлі з ператрусамі па справе аб «адмыванні грошай» 1

Праваахоўныя органы Расіі пачалі серыю ператрусаў у прыхільнікаў Аляксея Навальнага ў розных расійскіх гарадах. Гэта звязваюць са справай аб адмыванні сродкаў у Фондзе барацьбы з карупцыяй, паведамляе «ОВД инфо».

Ператрусы праходзяць ва Уфе, Самары, Саратаве, Екацярынбургу, Яраслаўлі, Чэлябінску, Новакузнецку, Краснадары, Бійску, Белгарадзе, Варонежы, Іжэўску, Кемераве, Уладзівастоку, Чэбаксарах, Стаўрапалі, Новасібірску і іншых гарадах Расіі.

Ператрусы праходзяць у 30 рэгіёнах Расіі. Канфіскоўваюцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для расследавання.

NN.by

0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
16.10.2019 / 04:15
Удивительно не то что к ним пришли с обысками - а то что им до сих пор не подбросили наркоту . боеприпасы  и экстремистскую литературу !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру