Грамадства2121

Макей адказаў «аматарам папляткарыць і перамыць костачкі»: Філіп Кіркораў — мой сябра

Фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адказаў на хайп у інтэрнэце вакол выступу Філіпа Кіркорава на творчым вечары Веры Паляковай-Макей з нагоды яе дня нараджэння. Адказ змешчаны ў фэйсбуку МЗС.

«Паважаныя спадары, сябры, заўсёднікі форумаў, аматары папляткарыць і паперамываць костачкі… У сувязі з візітам Філіпа Кіркорава ў Мінск успамінаецца выдатная фраза Міхаіла Жванецкага: «Я настолькі нізка ўпаў, што дыскрэдытаваць мяне немагчыма».

Я не звяртаў бы ўвагі на паведамленні, звязаныя з прыездам Філіпа Кіркорава ў Мінск, калі б гэта тычылася толькі мяне. Але гаворка ідзе аб маёй сям'і і аб цэбрах бруду, да таго ж па-невуцку напісаных.

Мы ўсе, напэўна, ужо настолькі нізка палі, што не можам верыць у нармальныя чалавечыя адносіны, сяброўства, прыстойнасць, шчырасць. Для ўсіх троляў, канспіралогіі і вынаходнікаў плётак паведамляю: мяне з Філіпам звязвае даўняе сяброўства яшчэ з пачатку 2000-х гадоў. Дзеці нашыя пазнаёміліся ў гэтым годзе і знаходзяцца ў пастаяннай перапісцы. Жаданне пабываць на творчым вечары жонкі выказаў сам Філіп, за што я яму бясконца ўдзячны. Знаходжанне ў Мінску аплачваў сам Філіп. І калі вы думаеце, што ён усё вымярае грашыма, то вы глыбока памыляецеся. У адрозненне ад многіх творчых асоб, у каго на першым месцы меркантыльныя рэчы, для яго паняцці таварыства і шчырай дружбы таксама многае значаць. Так, павінен прызнаць, што подкуп Філіпа з нашага боку быў. Ён і суправаджаючыя яго асобы не плацілі за квіткі на творчы вечар, а прыйшлі па запрашальных. Гэта ажно 60 рублёў або 30 даляраў. Больш за тое, мы павячэралі з ім, а назаўтра яшчэ і папілі кавы, калі каго гэта цікавіць. Больш за тое, ён яшчэ назаўтра ўвечары прыйшоў па запрашальных на спектакль.

Што тычыцца версій пра мае асабістыя пералёты на асабістых самалётах з Германіі і назад, то параіў бы паглядзець на адпаведны графік працы на сайце МЗС.

Няўжо камусьці сапраўды дастаўляе задавальненне балюча скубнуць іншага, закляйміць яго ганьбай, абылгаць, не спрабуючы нават атрымаць хоць каліва праўды? Калі гэта сапраўды сёння дамінантная рыса ў нашым менталітэце, то трэба прызнаць, што ўсе мы сур'ёзна хворыя…»

Чытайце:

Філіп Кіркораў прыляцеў у Мінск, каб павіншаваць з днём нараджэння жонку Макея

МЗС: Макей не лятаў туды-сюды з Германіі на дзень народзінаў жонкі

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе6

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Серб Вучыч і славак Фіца раптоўна прыхварэлі. Іх удзел у парадзе ў Маскве пад пытаннем10

Зяленскі: Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву на парад 9 мая19

Над Чорным морам драматычна збілі расійскі самалёт Су-308

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон7

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду4

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан18

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе6

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць