29.10.2019 / 23:55

Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах ФОТЫ 1

Некалькі соцень людзей сабраліся сёння ў Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў.

Яна праводзіцца трэці год запар у памяць пра ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі саветы расстралялі больш за 100 дзеячоў беларускай інтэлігенцыі.

Гару падсвяцілі чырвонымі пражэктарамі. На крыжах па ўсім урочышчы запалілі свечкі. На гары быў разгорнуты нацыянальны сцяг. Вёў вечар прадпрымальнік-цясляр Зміцер Дашкевіч.

Прысутныя зачыталі спіс расстраляных у гэтую ноч. Выступілі дзясяткі святароў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў, музыкаў.

Фоты Надзеі Бужан

0
Літовец / Адказаць
30.10.2019 / 07:24
Малайцы. Памятаем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру