30.10.2019 / 15:07

Падчас раскопак на Новым замку ў Гродне знайшлі пячатку Уладзіміра Манамаха 9

У канцы кастрычніка мінскі археолаг Іван Спірын падчас работ на Новым замку знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна. Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. 

Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках прымацаваных да дакументаў, напрыклад лістоў. З пячаткай будуць працаваць спецыялісты, але ўжо можна меркаваць, што яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным баку выява Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Манамаха, які таксама меў імя Васілій) а з другога боку надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе.

Такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўлады Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 г.). У 1116 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе — годзе першага летапіснага ўспаміну пра Гродна.

NN.by

126
Максим / Адказаць
30.10.2019 / 16:10
Гродно- это украинский город. Как ни крути.
6
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
30.10.2019 / 16:28
Максим,
Калі я адпраўлю паштоўку у Варшаву с беларускім штэпселем, то гэта не азначае, што Варшава беларускі горад.
6
несцер / Адказаць
30.10.2019 / 16:39
Максим, меленько троллите, господин. Примните больше фантазии. 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру