19.11.2019 / 19:31

Расіі пагражае адхіленне ад Еўра-2020 і Алімпіяды-2020 праз допінг 4

Расію могуць адхіліць ад Еўра-2020 па футболе і Алімпіяды-2020 з-за заяўленых неадпаведнасцей у даных пра допінг, паведамляе Daily Mail.

Краіна не зможа ўдзельнічаць у футбольным першынстве і Алімпійскіх Гульнях у Токіа, калі будзе даказаны факт падробкі інфармацыі маскоўскай лабараторыі Расійскага антыдопінгавага агенцтва.

Выканаўчы камітэт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва правядзе сход 9 снежня для разгляду афіцыйнай рэкамендацыі ад незалежнага камітэта, які, як чакаецца, закліча пазбавіць агенцтва ліцэнзіі.

Калі Спартыўны арбітражны суд прызнае, што Расія не адпавядае правілам антыдопінгавага заканадаўства і пагодзіцца з рэкамендаванымі санкцыямі, Расія можа сутыкнуцца з амаль поўнай забаронай удзельнічаць у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа, а таксама Еўра-2020.

Акрамя таго, краіна можа страціць права прыняць чатыры матчы фінальнай часткі Еўра-2020, якія павінны адбыцца ў Расіі.

NN.by

1
вусцішны троль / Адказаць
19.11.2019 / 19:40
Даўно пара адхіліць злачынцаў ад усіх спартовых турніраў - хай у сябе за парэбрыкам праводзяць скрэпныя гульні
1
Niemand / Адказаць
19.11.2019 / 23:11
Маскавітаў, насамрэч, можна было адхіляць яшчэ ад ЧС-18 (была інфармацыя, што тры заляшанцы, сярод якіх і Акінфейка, "жэрлі"). Але ж адно "Інфанціна з ФІФАна" вырашыла, што бабло вышэй за гонар, што ўсьо "парішаім" і, увогуле, часу на перанос ЧС у Англію нямае. Што ж, гэтае "Труфальдзіна" яшчэ пазайздросціць і Блаттэру, і Плаціні. Бо як кажуць ягоныя спонсары, "ібо-nech".
2
Кабачок / Адказаць
20.11.2019 / 06:10
Niemand, мозги купи
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру