«Вось гэты няшны дзядзечка са слязінкай у куточку вока паабяцаў падаць у суд на ўсіх, хто «ўжывае блатны жаргон, плюе ў чалавека, піша подласці пра сям'ю, выкарыстоўвае гебельскія методыкі расчалавечвання», «за кожную абразу, за кожную фальсіфікацыю». Дзядзя Ігар, тое, што Вашых давераных асоб назвалі «лысымі мужыкамі» — гэта яшчэ не падсудная справа, — піша Віктар Малышчыц. — А ўсё тое, што Вы пералічылі, можна было пачуць, напрыклад, пазаўчора тут: «Адкруціце галовы і павыкручвайце рукі тым, хто…» І блатной фені ў гэтых прамовах заўсёды цэлы вагон. Баюся, у вас жывоцік лопне ў суд на такое падаваць», — іранізуе Малышчыц.
Мінскі настаўнік прыгожа адказаў дэпутату Марзалюку 22
Настаўнік, астраном і фатограф Віктар Малышчыц у сваім фэйсбуку адказаў дэпутату Ігару Марзалюку, які рыхтуе пазовы ў суд на СМІ і каментатараў у інтэрнэце. Марзалюк збіраецца прызваць да адказнасці тыя выданні і людзей, што дапускалі падчас выбараў абразы ў адрас дэпутата і яго давераных асоб.