21.11.2019 / 17:16

Некалькі практычных парад для людзей, якія едуць у Вільню на пахаванне Каліноўскага 1

Пра іх напісаў у сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Павел Юхневіч.

«Магчыма, напішу банальныя рэчы. Але, для тых, хто збіраецца на аўто заўтра ці сення ўвечары ехаць ў Вільню, на перапахаванне Каліноўскага, павінны памятаць:

— літоўскія памежнікі маюць права праверыць ў вас наяўнасць тэхагляду. У выпадку ягонай адсутнасці вас не прапусцяць праз мяжу. Можна паспрабаваць «дамовіцца», але я б не раіў.

— З 10 лістапада ў Літве абавязковыя зімовая шыны. Калі ў вас стаяць летнія, могуць таксама не пусціць.

— Калі ў вас першы выезд па візе, літоўскія памежнікі могуць праверыць наяўнасць медыцынскай страхоўкі. Яе таксама трэба мець з сабой, у скрайнім выпадку, можна зрабіць на беларускай мяжы за 5 хвілін.

— Аматарам паліць і затарыцца ў dutyfree на беларускім баку варта памятаць: увозіць ў Літву можна не болей за 2 пачкі цыгарэт на чалавека і не больш за 1 літр моцнага алкаголю.

Калі ласка, не стварайце падставаў для праблем на літоўскім баку мяжы. Сустрэнемся ў Вільні».

2
0.5 / Адказаць
21.11.2019 / 19:46
А я тиоже за то, чтобы открыть гранизцу без виз на похороны самизнаетекого.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру