01.12.2019 / 18:16

АГП выключыла з сваіх шэрагаў Ганну Канапацкую: «страціла сувязь з партыяй» 23

Адпаведная пастанова была прынятая на Палітрадзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая адбылася 1 снежня ў Мінску, піша «Радыё Свабода».

Разглядаючы пытанне аб «адпаведнасці заканадаўчай ініцыятывы Ганны Канапацкай Статуту і праграме партыі» палітрада прыняла рашэнне:

«З прычыны неаднаразовых парушэнняў Ганнай Канапацкай Статуту АГП (п. 3.4 і п.9), страты даверу партыі да Ганны Канапацкай і страты Ганнай Канапацкай сувязі з партыяй, Палітрада АГП вырашыла выключыць Канапацкую з АГП».

Сёлета ў верасні дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прыпыніла сяброўства ў АГП з прычыны таго, што партыя адмовілася ад супрацоўніцтва з ёю напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

На з'ездзе АГП 29 верасня сёлета ў якасці аргументаў супраць яе вылучэння прагучала тое, што Канапацкая падчас працы дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў не падымала з парламенцкай трыбуны пытанне фальсіфікацыі выбараў і правакавала сваімі заявамі канфлікты ўнутры партыі.

Сёлета 27 лістапада Канапацкая апублікавала законапраект аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі і яго сямʼі. Паводле законапраекту, былога прэзідэнта нельга будзе асудзіць за злачынствы і правапарушэнні, учыненыя ў час прэзідэнцтва. Ён атрымае пажыццёвую пенсію і зможа карыстацца адной з рэзідэнцый.

Гэты крок дэпутаткі выклікаў у беларускай медыяпрасторы розгалас і палітычныя дыскусіі.

Чытайце таксама:

Канапацкая прапануе Лукашэнку недатыкальнасць, 75% ад заробку і адну рэзідэнцыю ва ўласнасць

Статкевіч, Лябедзька і Дзмітрыеў пракаментавалі прапановы Канапацкай аб недатыкальнасці Лукашэнкі

Два БНФы, АГП, «Гавары праўду», БХД: Хто з кім і супраць каго сябруе

NN.by

12
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
01.12.2019 / 18:21
Падтрымлiваю!
112
Ляксандра / Адказаць
01.12.2019 / 18:22
Думаю,что Канапацкая только выиграла от этого "исключения".Хоть отдохнёт от этих детских игрищ.
18
хамса / Адказаць
01.12.2019 / 18:27
правільна пасля прапанаванага законапраекту (дарэчы, цікава - гэта адзіны прапанаваны ёй законапраект за ўсё ейнае дэпутацтва? выдала дык выдала напрыканцы, што называецца, на гара.. абыйшоўшы ў лізаблюдстве самых махровых праўладных)) ёй ні ў водную апазіцыйную партыю нельга.. называцца апазіцыянеркай нельга
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру