Беларусь пабудуе на магістральным нафтаправодзе «Дружба» пункт кантролю якасці нафты з РФ, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, якога цытуе карпаратыўнае выданне «Нафтавая магістраль», піша БелТА.

«Канцэрн «Белнафтахім» падтрымаў нашу прапанову аб будаўніцтве на беларускім участку магістральнага нафтаправода «Дружба» сістэм вымярэння колькасці і паказчыкаў якасці нафты. На працягу наступнага года будзе рэалізаваны першы этап праекта па ўстаноўцы СВКН на прыёме нафты з Расійскай Федэрацыі, гэта 106-ы км трасы нафтаправода «Унеча — Мазыр», - распавёў Андрэй Вярыга.

Тое, што дадзенае рашэнне будзе прынята да канца 2019 года, раней анансаваў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў. Аб'ём інвестыцый не агучваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0