Пешаход загінуў пад коламі легкавіка ў Лагойску, мужчына перабягаў праезную частку, паведамляе ДАІ.

23-гадовы кіроўца Audi 100 здзейсніў наезд на 48-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына перабягаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху машыны.

У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў сканаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0