Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш сёння пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам падарыў яму хакейны швэдар латвійскай зборнай. На белым джэрсі вышыты першы нумар і прозвішча кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

Фота Пул першага

Фота Пул першага

Лукашэнка ў сваю чаргу падарыў прэм'ер-міністру Латвіі статуэтку аднаго з сімвалаў Беларусі — зубра.

Хакейны швэдар зборнай Латвіі Крыш'яніс Карыньш прывёз не проста так: у 2021 годзе Мінск і Рыга правядуць чэмпіянат свету па хакеі. Яго правядзенне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на перамовах у Палацы Незалежнасці.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, з латвійскага боку ў плане падрыхтоўкі да чэмпіянату усё ідзе па плане. «Мы вельмі рады магчымасці праводзіць у наступным годзе чэмпіянат па хакеі разам з вамі, — падкрэсліў ён. — І што асабліва прыемна: беларуская і латвійская каманда ў розных дывізіёнах, таму, можа, у канцы чэмпіянату мы сустрэнемся ў Мінску».

Фото Пул первого

Фото Пул первого

«Не дай бог!» — жартам адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што латвійцы апошнім часам прынеслі беларусам шмат непрыемнасцяў на лёдзе, таму ў Мінску гэтай сустрэчы будуць баяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0