18.02.2020 / 21:53

Сварка аднавяскоўцаў у Салігорскім раёне скончылася панажоўшчынай і смерцю 1

Мужчыну ўдалося ўцячы ад аднавяскоўца, які нанёс яму некалькі ўдараў нажом, аднак медыкі не змаглі яго выратаваць, паведамляе Следчы камітэт.

Канфлікт паміж жыхарамі вёскі Горка Салігорскага раёна адбыўся 17 лютага недалёка ад мясцовай фермы. Падчас сваркі 38-гадовы мужчына нанёс некалькі ўдараў нажом свайму 35-гадоваму знаёмаму. У стане шоку пацярпелы змог уцячы ад нападніка і схавацца на ферме, дзе яму выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Аднак медыкам не ўдалося рэанімаваць мужчыну, ён памёр ад атрыманых ран.

Вясковец, які нанёс смяротныя раненні, збег з месца злачынства, але неўзабаве яго затрымалі. З сабой у яго быў той самы нож, якім ён ударыў загінулага. Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Святлана / Адказаць
19.02.2020 / 11:16
Вось так і жывём...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру