26.02.2020 / 17:37

«Мне патрэбны ваш аўтамабіль»: дзіўны выпадак у Гродне 1

У гродзенскую міліцыю звярнуўся 33-гадовы мужчына — маўляў, невядомы спрабуе завалодаць яго «Рэно Лагунай». На месца неадкладна выехалі праваахоўнікі і затрымалі падазраванага, які не паспеў схавацца да моманту іх з'яўлення, паведамляе абласная міліцыя.

Гаспадар аўто спыніўся ля крамы на Урублеўскага, выйшаў з машыны, але яе не зачыніў.

Мужчына, што праходзіў міма, сеў на сядзенне кіроўцы і запатрабаваў ключы ад аўто. Ён казаў, што нехта за ім гоніцца, таму неабходна тэрмінова з'ехаць.

Але ключы яму так і не перадалі, а тут і міліцыя пад'ехала.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Henry / Адказаць
26.02.2020 / 18:30
Ну вось і добра - заадно і падвязуць куды трэба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру