Улада3535

Севярынец заявіў, што на Берасцейшчыне на праймерыз масава прыйшлі чыноўнікі, каб прагаласаваць за Губарэвіча

Лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Павел Севярынец апавёў «НН», што ў трох апошніх гарадах Брэсцкай вобласці, дзе праходзілі праймерыз, назіраўся вялікі наплыў мясцовых чыноўнікаў.

Праймерыз у Століне.

«Як мяне праінфармавалі людзі са Століна, сёння на мясцовых праймерыз была вялікая яўка людзей з аддзела ідэалогіі, аддзела адукацыі і БРСМ. Яны прыйшлі масава, іх збіралі адмыслова.

Людзі з майго штабу паглядзелі, што яны галасавалі за канкрэтнага чалавека — Юрася Губарэвіча. Ды тыя асабліва і не хавалі.

Пры гэтым я наўрад ці думаю, што сам Юрась можа ведаць пра гэта. Будзем заўтра думаць, што з гэтым рабіць», — адзначыў Павел Севярынец.

Па словах Севярынца, які на гэты момант лідзіруе ў праймерыз, такое самае назіралася і ў Пінску, і ў Драгічыне. Ва ўсіх гэтых гарадах перамогу атрымаў Юрась Губарэвіч.

Марк Шагун, які арганізоўваў сустрэчу ў Століне, расказаў «НН», што на перадвыбары ў гэтым горадзе прыйшла сакратарка старшыні райвыканкама, людзі з аддзелаў ідэалогіі, адукацыі, культуры. «Па маёй інфармацыі, быў загад прыходзіць на сустрэчу», — сказаў Шагун.

Юрась Губарэвіч заўважае, што чыноўнікі пачалі прыходзіць яшчэ ў Мёрах. «Там я набраў нуль галасоў. Значыць, намеснік старшыні мясцовага райвыканкаму яўна галасаваў не за мяне, — кажа палітык. — Чамусьці Павел звяртае ўвагу толькі на тыя гарады, дзе ён прайграў.

Былі чыноўнікі і журналісты раёнак у Лепелі і Бярозе. І я не выключаю, што гэтыя чыноўнікі і ідэолагі галасавалі за Севярынца, які атрымаў большасць і ў Мёрах, і Лепелі, і Бярозе», — зазначае Губарэвіч.

«Я цяпер працую з вельмі добрай камандай людзей, якія дапамагаюць мне дагруквацца да вялікай колькасці выбарцаў праз гарадскія чаты, суполкі ў сацсетках. І я бачу вынік гэтай працы — у Пінску да мяне падыходзіла моладзь, дзякавала, што я адзіны даў абвестку ў сацсетках, таму яны прыйшлі і падтрымалі мяне. Мы нарэшце сталі выходзіць на незаангажаваную аўдыторыю, якая можа галасаваць інакш, чым у першых гарадах», — адзначыў кіраўнік Руху «За Свабоду».

16 сакавіка кандыдаты абмяркуюць, ці працягнуць паездкі па рэгіёнах у сувязі з распаўсюдам каранавірусу, а таксама, ці рабіць нешта з удзелам чыноўнікаў.

Цікава, што падобную тактыку выкарыстоўваюць і ў ЗША. Напрыклад, на праймерыз ў штаце Паўднёвая Караліна, дзе галасаваць маюць права, як дэмакраты, гэтак і рэспубліканцы, прыхільнікі Трампа масава падтрымалі Берні Сандэрса як больш зручнага суперніка. Магчыма, што беларускія ўлады перанялі такі амерыканскі падыход.

Пакуль у праймерыз лідзіруе Павел Севярынец (339), але Юрась Губарэвіч (201) скараціў адставанне, атрымаўшы перамогі ў Драгічыне, Пінску і Століне.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць