24.03.2020 / 12:29

Расія ўвяла забарону на вываз крупаў. Як гэта адаб'ецца на Беларусі 7

Запасаў грэчкі ў нашай краіне хопіць на тры месяцы. А эмбарга наўрад ці працягнецца доўга.

Расія з пятніцы забараніла на 10 дзён адгрузкі любых круп за мяжу. У лісце Рассельгаснагляда адзначаецца, што забарону ўводзяць тэрмінам на дзесяць дзён да адмысловых указанняў працоўнай групы па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі.

Такі крок пакліканы гарантаваць захаванне дастатковага запасу круп на выпадак пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі.

Для Беларусі гэта мае значэнне, бо наша краіна закупляе грэцкія крупы і пшано з Расіі.

Але па інфармацыі канала Белсельгас запасаў грэчкі на складах Беларусі ёсць мінімум на тры месяцы (каля 6 млн кг пры штомесячным спажыванні ў 1,7 млн кг). Запасаў больш простых круп тыпу пярлоўкі, якія вырабляюцца на мясцовай сыравіне, наша краіна мае на цэлы год.

Забарона ў Расіі ўводзіцца на 10 дзён і наўрад ці працягнецца доўга пасля перыяду ажыятажнага попыту, бо Расія вырабляе нашмат больш грэчкі і пшана, чым сама спажывае.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

9
Генэрал Голад / Адказаць
24.03.2020 / 13:11
А як жа "дзедываівалі", "уадніхакопахгнілі", "мыжебрацья", "трыедзіныйрускійнарод"? ))
10
Ліцьвін металіст / Адказаць
24.03.2020 / 13:16
Відаць там усё вельмі і вельмі х....ва.
12
Нейкі чалавек / Адказаць
24.03.2020 / 13:38
Беларусы - не грэчкаеды)))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру