Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі не патрабуе закрыцця прадпрыемстваў. Пра гэта сёння заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, піша БелТА.

Спікер адзначыла, што на фоне праблем з-за распаўсюджвання ў свеце каранавірусной інфекцыі гучаць розныя прапановы, аж да закрыцця прадпрыемстваў. Аднак Наталля Качанава падкрэсліла: для такіх мер няма падстаў. «Мы выдатна разумеем: эпідэмія пройдзе, а з чым застанецца краіна? У нас няма такой сітуацыі, каб трэба было зачыняць нейкія прадпрыемствы. Таму эканоміка ў прыярытэце: праца прадпрыемстваў, выкананне задач, якія стаяць перад намі», — сказала яна.

Зараз у Савеце Рэспублікі разглядаюць прапановы ўрада па сацыяльна-эканамічым развіцці краіны на бліжэйшае пяцігоддзе, адсочваюць бягучую сітуацыю ў рэгіёнах і на прадпрыемствах. «Вядома, гэта вельмі важна — раўнамернае развіццё рэгіёнаў, праца кожнага прадпрыемства. Без эканомікі не будзе абсалютна нічога, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Задачы, якія ставіў кіраўнік дзяржавы па пытаннях занятасці, коштаў, зарплаты, заўсёды будуць у прыярытэце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0