Пандэмія прымусіла нас пачаць жыць анлайн. Рабіць пакупкі, вучыцца і працаваць, наведваць вечарыны і канцэрты — усё віртуальна і з дома. Калі раней вам не трэба было мець мабільнае працоўнае месца, якое на час эпідэміі каранавіруса мусіць стаць асноўным, то зараз — самы час пра гэта падумаць. Ну а калі вы студэнт, то зручная зона для навучання, створаная ва ўніверсітэцкія часы, зможа паслужыць вам яшчэ і пасля атрымання дыплома. 

Ніжэй мы раскажам пра ноу-хау ў сферы мэблевых рашэнняў. Гэтыя інавацыйныя рэчы дазволяць вам з камфортам займацца сваёй справай, пісаць, чытаць, ствараць з любога месца і ў любы момант — і падчас, і пасля пандэміі.

1. Рэгуляваныя настольныя платформы

Канструкцыя, распрацаваная спецыяльна для тых, хто шмат працуе за сталом і адчувае стомленасць і дыскамфорт ад бясконцага сядзення. Платформа дазваляе трымаць мышцы ў тонусе, чаргуючы працу седзячы і стоячы. Яна не патрабуе зборкі, можа адаптаваць пад працоўнае месца любую паверхню.

Рэгуляваная настольная платформа Callisto

Рэгуляваная настольная платформа Callisto

Платформы маюць мінімалістычны дызайн. Ёсць простыя мадэлі з адной плоскасцю, якія падыходзяць для працы за ноўтбукам. А ёсць больш складаныя, са спецыяльнай паліцай для клавіятуры, падстаўкамі для планшэта ці смартфона.

Універсальнае працоўнае месца Taigette

Універсальнае працоўнае месца Taigette

Платформы маюць зручную і хуткую рэгуліроўку вышыні. 

Паглядзець усе варыянты платформаў можна тут.

2. Сталы-трансформеры

Калі ж вам трэба стварыць працоўнае месца з нуля, звярніце ўвагу на тэхналагічныя сталы-трансформеры. Яны маюць эрганамічны дызайн, дазваляюць чаргаваць працу седзячы і стоячы, падыходзяць людзям рознага росту.

Напрыклад, папулярная мадэль Manual Desk з ручной рэгуліроўкай вышыні. Паколькі шырыня між апорамі таксама рэгулюецца, то можна ўсталяваць стальніцу ў дыяпазоне ад 120 да 200 сантыметраў.

Стол-трансформер Manual Desk

Стол-трансформер Manual Desk

Ёсць аўтаматызаваныя мадэлі, напрыклад, стол Electric Desk мае электрычную рэгуліроўку вышыні. На пульце кіравання сем кнопак: дзве змяняюць вышыню (ад 73 да 123 сантыметраў), іншыя прызначаныя для запамінання найбольш зручных палажэнняў, а кнопка-таймер сігналізуе, што час змяніць позу седзячы-стоячы. 

Стол-трансформер Electric Desk

Найбольш тэхналагічнае рашэнне — гэта стол-трансформер Unique Ergo Desk. Ён абсталяваны сэнсарнай панэллю з дысплэем, праз які можна рэгуляваць яго вышыню, задаваць напаміны пра тое, што час перайсці ў становішча стоячы ці, наадварот, седзячы. Можна не хвалявацца, што стол праз выпадковае націсканне зменіць становішча, бо гэта ўжо прадугледжана сістэмай канструкцыі — яна заблакуе незапланаваныя дзеянні. Ёсць магчымасць прадугледзець абарону ад націсканняў для дзяцей.

Стол вытрымлівае да 100 кілаграмаў і мае дыяпазон вышыні ад 62 да 128 сантыметраў.

Стол-трансформер Unique Ergo Desk

Стол-трансформер Unique Ergo Desk

Плюс гэтых мадэляў у тым, што іх можна выкарыстоўваць і ў якасці барнай стойкі. Калі пасля эпідэміі мы зноў зможам ладзіць сяброўскія вечарыны дома — гэта функцыянальнасць будзе вельмі дарэчы.

Усе сталы-трансформеры глядзіце па спасылцы.

3. Кранштэйн

Калі на вашым працоўным стале мала месца, то найлепшым рашэннем будзе ўсталяванне кранштэйна. Трымальнік для манітора Ergo мае выгляд рукава-кансолі і складаецца з элементаў, злучаных сферычным шарнірам. Гэта дае магчымасць лёгка і дакладна развярнуць манітор у патрэбнае становішча.

Кранштэйн для манітора Ergo

Ёсць мадэль трымальніка Workstation Black для манітора і клавіятуры. Яна можа пры патрэбе цалкам вызваліць прастору вашага стала. Да таго ж, кранштэйн мае два USB-парта — такі зручны дадатковы бонус. 

Кранштэйн Workstation Black.

Кранштэйн Workstation Black.

Ёсць спецыяльны кранштэйн для ноўтбука, які можа замяніць платформу, пра якую мы пісалі на пачатку, бо таксама дазваляе працаваць і седзячы, і стоячы. А можна з дапамогай адмысловага адаптара ператварыць у кранштэйн для ноўтбука любы трымальнік для манітора.

Адаптар для ноўтбука.

Адаптар для ноўтбука.

4. Арганайзер

Эстэтычнае і бяспечнае рашэнне для размяшчэння правадоў — адмысловы арганайзер. Асабліва актуальна, калі ў вас іх шмат ад розных прылад і ёсць небяспека за іх зачапіцца. Арганайзер таксама не дазволіць дратам «разбягацца», калі вы будзеце мяняць вышыню стала-трансформера.

Арганайзер для дратоў Ergo Cabel

Арганайзер для дратоў Ergo Cabel

Шукайце яшчэ больш рашэнняў на сайце ergosmart.by. Вы можаце ўсё паглядзець і аформіць анлайн, ёсць дастаўка па ўсёй Беларусі, у тым ліку і бескантактная.

Адрасы фірмовых крамаў:

Крама «Мэбля, якая расце» ў Мінску на Пятра Мсціслаўца, 20 («Маяк Мінска», станцыя метро «Усход», за ГЦ «Дана Мол»):
+375 44 778—38—08 (А1), +375 29 778—38—08 (МТС).

Крама «Мэбля, якая расце» ў Мінску на Прытыцкага, 29, ГЦ «Цівалі» (3 паверх):
+375 44 744—60—13 (А1), +375 33 690—60—13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?