Паліцыя Украіны затрымала мужчыну, які падазраецца ў датычнасці да пажару ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Затрыманым аказаўся 37-гадовы мясцовы жыхар. Ён паліў смецце каля свайго дома, затым пагрузіў рэшткі вогнішча на тачку і вывез за межы вёскі, дзе высыпаў на сухую траву. Пасля таго як яна загарэлася, мужчына паспрабаваў патушыць узгаранне самастойна.

З-за ветру яго плошча павялічылася, агонь перакінуўся на лясны масіў і пазней закрануў зону адчужэння.

У дачыненні затрыманага мужчыны будзе распачата крымінальная справа за знішчэнне або пашкоджанне лясных масіваў.

Пажарныя ўсё яшчэ працягваюць змагацца з пажарам на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС.

Гіганцкі лясны пажар спаліць Чарнобыль? Не выключана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0