Як жыхары Глыбоччыны выконваюць рэжым самаізаляцыі ў рамках барацьбы з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі, штодня сочаць супрацоўнікі раённай бальніцы, аддзела ўнутраных спраў, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Здзяйсняюцца спецыяльныя рэйды, піша Веснік Глыбоччыны.

Жыхар адной вёскі Глыбоцкага раёна, якому ўручана патрабаванне аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі, парушыў гэтыя ўмовы. Пры правядзенні праверкі аказалася, што ён працяглы час адсутнічаў па месцы жыхарства, знаходзячыся ў розных населеных пунктах Глыбоцкага раёна, дзе меў кантакты з многімі людзьмі. На яго склалі пратакол і аштрафавалі на 50 базавых велічынь — 1375 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0