Адну тысячу даляраў Зімбабвэ паспрабавалі ператварыць у купюру еўра аналагічнага наміналу: рэдкую фальшыўку даследавалі гродзенскія эксперты. Аб гэтым БелТА паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.

Фота ДКСЭ.

Фота ДКСЭ.

У адным з банкаў 65-гадовы мясцовы жыхар паспрабаваў абмяняць купюру наміналам у 1 тыс. еўра. Банкнота выклікала сумневы ў супрацоўніцы банка, яна паведаміла ў міліцыю. Купюру канфіскавалі.

Эксперты высветлілі, што купюра з'яўляецца грашовым білетам рэзервовага банка Зімбабвэ наміналам 1000 даляраў узору 2007 года.

«Умельцы» змянілі найменне банка эмітэнта і назву валюты з дапамогай кампутарнай тэхнікі», — распавялі ў ДКСЭ.

Уладальнік канфіскаванай банкноты растлумачыў праваахоўнікам, што яна дасталася яму некалькі гадоў таму ў спадчыну ад бацькі. Пра тое, што купюра можа быць падробленай, мужчына не здагадваўся.

Тысяча зімбабвійскіх даляраў на сённяшні дзень каштуе каля 2,5 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0