Пра гэта ён заявіў пры прызначэнні Дзмітрыя Піневіча в. а. міністра аховы здароўя, паведамляе прэс-служба.

Лукашэнка лічыць, што падчас каранавіруса ў Беларусі «працавалі нядрэнна».

— Асабліва ў другім перыядзе гэтай хваробы. Можа быць, спачатку не зусім мы былі актыўныя, не зусім разумелі нешта. Але вельмі хутка разабраліся, пасартавалі людзей, выдзелілі клінікі для хворых на каранавірус, запас ложкаў стварылі, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, навучылі людзей лячыць і дапамагалі рэгіёнам.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што каранавірус нікуды не сышоў.

— Праўда, Бог нас пакуль яшчэ мілаваў, не пайшла гэтая другая хваля, як у Еўропе. Але мушу сказаць, што вось гэтыя нашы цёркі на вуліцах, яны даюць пра сябе ведаць, і ў нас няма таго спаду, як гэта было калісьці, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Дай Бог, каб было так, як сённяшні ўзровень. Але хацелася б ужо калі не расстацца з гэтай хваробай, то яе звесці да абсалютнага мінімуму. Пакуль мы спыніліся на нізкім узроўні захворвання. І зусім нізка не падаем. Зразумела, чаму гэта адбываецца.

Ён лічыць, што «мы з гэтым справімся»:

— Гэта ўжо не тая праблема, якая была ў сакавіку, красавіку і гэтак далей.

У краіне працягвае расці паказчык штосутачнага прыросту новых выпадкаў каранавіруса. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 24 жніўня, за суткі зафіксавана 177 новых выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0