Еўрарадыё

Еўрарадыё

Раніцай 27 жніўня невядомыя спрабавалі ўзяць штурмам будынак амбасады Лівіі ў Беларусі, які размешчаны на вуліцы Беларускай у Мінску, паведамляе TUT.BY. 

Каля шасці раніцы каля 30 чалавек з балгаркамі пераскочылі праз плот і спрабавалі трапіць у будынак. Супрацоўнікі размешчанага па суседстве пасольства Малдовы выклікалі міліцыю.

Да будынка прыбыў АМАП, спыніў спробу штурму, праверыў дакументы ў тых, хто знаходзіўся ў будынку. Атрымаўшы распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца ў тое, што адбываецца, байцы АМАП пакінулі тэрыторыю пасольства.

У будынку разбілі шкло, выламалі дзверы. Самога пасла спрабавалі выцягнуць з будынка, але ахоўнікам удалося яго адбіць. На целе пасла сінякі.

Цяпер людзі, якія спрабавалі штурмаваць будынак, знаходзяцца на тэрыторыі амбасады. Яны запатрабавалі ад пасла Лівіі пакінуць будынак, інакш яны пачнуць штурм першага паверха.

Месяц таму ўжо рабілася спроба штурму, за ёй стаяў былы першы аташэ. Пасля гэтага МЗС краіны звярнулася па дапамогу ў расійскія ахоўныя структуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0