На першамай у Варшаве прайшло некалькі дэманстрацыяў. Адну з іх ладзіла радыкальная лявацкая партыя Nowa lewica. Сёлета актывісты партыі выйшлі на вуліцы Варшавы з патрабаваннем годнай працы і жылля. У дэманстрацыі ўзялі ўдзел каля сотні чалавек. Прыблізна такой была і колькасць супрацоўнікаў паліцыі. Дэманстранты неслі партыйную, а таксама камуністычную сімволіку. Акцыя адбывалася ў людным месцы – дэманстранты прайшлі ішлі па Алеях Уяздоўскіх. Шматлікія мінакі досыць абыякава рэагавалі на заклікі далучацца да акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?