Баскетбаліст Ягор Мешчаракоў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка раней пакіне пасаду прэзідэнта Беларусі, чым Уладзімір Пуцін сыдзе з аналагічнай пасады ў Расіі.

— У цябе ў Вікіпедыі два грамадзянствы: рускае і беларускае. Якога меркавання ты цяпер пра Пуціна?

— Зараз маё меркаванне, на жаль, пагоршала пра Пуціна. Пра Пуціна і расійскіх палітыкаў. У тым ліку пра Лаўрова. Гэта значыць, тое, што адбываецца апошнія два месяцы… Гэта як лакмусавая паперка. То-бок, калі недзе ты яшчэ мог дараваць, згладжваць вуглы, разумець крытычнасць сітуацыі і тлумачыць іх паводзіны, то зараз як бы тлумачэнняў няма наогул.

— Хто хутчэй пакіне ўладу? Пуцін ці Лукашэнка?

— Лукашэнка. Не пытайся чаму. Я вось адчуваю, што ён хутчэй пакіне ўладу.

— Проста на ўзроўні адчуванняў?

— Так, на ўзроўні адчуванняў, — сказаў Мешчаракоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?