Высокарэнтабельныя арганізацыі пералічаць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за першае паўгоддзе. Адпаведная пастанова ўрада ад 16 лістапада афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Усяго прыводзіцца 47 такіх арганізацый. Напрыклад, Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» пералічыць 26,481 млн рублёў, Беларуская ўніверсальная таварная біржа — 1,73 млн рублёў, Мінскі завод пеністых він — 1,579 млн рублёў, Нацыянальны цэнтр абмену трафікам — 1 млн рублёў.

Звяртае на сябе ўвагу ў спісе і РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». Яно павінна пералічыць 112 тысяч рублёў.

Сродкі ў фонд належыць ўнесці роўнымі долямі ў лістападзе-снежні бягучага года не пазней за 25-ы дзень кожнага месяца.

***

«Медыцынскі веснік» выдаецца раз на тыдзень па-руску на 24 старонках. Наклад апошняга нумара — 34 177 асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0