Паслу Украіны ў Мінску Ігару Кізіму ўручаная нота пратэсту ў сувязі з серыяй «антыбеларускіх акцый» у дачыненні да пасольства ў Кіеве, паведамляе ТАСС са спасылкай на МЗС Беларусі.

Мінск выказаў «рашучы пратэст у сувязі з бесперапыннай серыяй антыбеларускіх акцый у дачыненні да пасольства Беларусі ва Украіне» і запатрабаваў «гарантаваць на належным узроўні бяспеку дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці з нормамі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года», паведаміў МЗС.

Раней актывісты ў Кіеве ўсталявалі насупраць уваходу ў пасольства Беларусі крыж у памяць аб загінулых пратэстоўцаў, прынеслі іх партрэты, запалілі свечкі, на дрэвы павесілі бел-чырвона-белыя стужкі. Некалькі чалавек кругласутачна ахоўваюць стыхійны мемарыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0