Культура

Зірніце, які помнік паставілі на магіле мовазнаўца Хведара Клімчука

Родныя паставілі помнік на магіле мовазнаўцы Хведара Клімчука. З тыльнага боку стэлы — выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на родным дыялекце.

Хведар Клімчук зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку свайго роднага сяла Сыманавічы Новы запавет ды творы Гамера, Талстога і Гогаля.

Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі як адзін з суаўтараў Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак.

Нарадзіўся ён у 1935 годзе ў раёне, які называецца Загароддзе: урадлівая раўніна на поўнач ад палескіх балот. З маленства яго цягнула да навукі. Ён вывучыўся на настаўніка і 14 гадоў працаваў у школах роднай вобласці. Ужо тады стаў запісваць дыялекты, песні, паступіў у аспірантуру Акадэміі навук, а пасля паспяховай абароны дысертацыі далучыўся да зорнай каманды Інстытута мовазнаўства.

Сваю радзіму ён ведаў энцыклапедычна: адных толькі песень свайго сяла ён знаў дзевяць соцень. 

Сяргей Доўгушаў са «Спеўнага сходу» паспеў запісаць песні ў выкананні Клімчука.

* * *

Вось урывак з Евангелля ў перакладзе Клімчука (расстаўлены націскі). Поўны тэкст ягонага перакладу можна спампаваць па гэтай спасылцы.

1. Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ;

2. бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть.

3. І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш?

4. Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на?

5. Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового.

6. Ны давáйтэ святóго собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.

Чытайце таксама:

«Язык, на котором говорили мои родители, не умрет». 82-летний ученый из Полесья вместе с мамой перевел Евангелие на говор родной деревни

Ці нацыянальны нігілізм — прыроджаная рыса беларусаў?

Беларускія мужчыны спяваюць: выйшаў унікальны дыск 

Беларусы на 800 гадоў старажытнейшыя, чым лічылі раней

Фёдар Клімчук: Да этнагенезу беларусаў і ўкраінцаў

Загадка гаворкі вёскі Таракань (цяпер — Імянін) на Берасцейшчыне

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць