Лукашэнка адзначыў, што жыццё такое кароткае і трэба зрабіць усё, каб не марнаваць час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне.

— У гэтай зале 3 тысячы чалавек — надзейных, сумленных — я гэта ведаю — патрыётаў. Ад нас залежыць усё. І будучыня нашай краіны. Запомніце. І звярніце асаблівую ўвагу на тое, што я сказаў у пасланні да вас у навагоднюю ноч. Не дай Бог нам у запале гэтага вар'яцтва, сусветнага вар'яцтва, страціць тое, што ніколі больш не вернем. Страціць незваротна. Загубіць уласнымі рукамі тое, што зрабілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі. Нельга гэта страціць, — сказаў А. Лукашэнка.

Ён заклікаў чытаць, думаць, аналізаваць і толькі потым рабіць высновы.

— На нас, як і на ўвесь свет, і нават на тых, хто быў ініцыятарам усяго нядобрага ў жыцці нашым, абрынуўся шквал хлусні. І мы павінны гэта перажыць. Мы ж пра сябе гаворым, што мы мудрыя, таленавітыя. Ну дык давайце будзем мудрымі і таленавітымі. Творчым работнікам, духавенству нашаму — стойкасці, мужнасці і, самае галоўнае, ніколі не спяшайцеся, — працягнуў Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?