25 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег), месцамі ў заходніх раёнах моцны снег, мокры снег, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні, умераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра 0..+5°С, па Гомельскай вобласці да +7°С.

У Мінску воблачна. У другой палове дня часам ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі па горадзе туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Раніцай тэмпература паветра +2..+3°С, днём +2..+3°С, увечары +1..+2°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?