Паліцыя адначасова наляцела з ператрусамі больш чым па дзесяці адрасах у Маскве, тым ці іншым чынам звязаных з Аляксеем Навальным і з пратэстамі ў ягоную падтрымку, піша ВВС. Паплечнікі Навальнага паведамілі, што ператрусы ідуць па крымінальнай справе аб парушэнні санітарна-эпідэміялагічных правілаў падчас акцый 23 студзеня.

У тым ліку паліцэйскія прыйшлі з ператрусамі ў дзве кватэры палітыка — у адной з іх жыве яго брат Алег Навальны, у другой знаходзілася жонка Юлія.

Прыйшлі з ператрусамі і на канал «Навальны Live», а таксама ў Фонд барацьбы з карупцыяй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?